У сераду другога чэрвеня амаль адначасова ў розных раёнах Оршы адбылося дзве аварыі. Першая з іх у самым цэнтры горада насупраць крамы "Сонейка". Тут машына Яндэкс-таксі не паспела своечасова затармазіць у адрозненні ад легкавушкі, якая ехала перад ёй. У выніку таксі "пацалавала" пярэднюю легкавушку ў бампер.
Падобная аварыя адбылася амаль у той жа час (у прамежак ад 15-30 да 16-00) на Ільнокамбінаце. Тут на скрыжаванні Бабкова і прашпекту своечасова не затармазіў грузавік і ўрэзаўся ў легкавушку.
Відавочцы паведамляюць пра яшчэ адну аварыю ўжо сёння (3-га траўня) на вуліцы Пагранічнай. Легкавушка Опель збіла школьніка, які ехаў на ровары. Школьнік яўна атрымаў траўмы, бо на месцы здарэння працавала брыгада хуткай медычнай дапамогі, але пакуль у нас мала інфармацыі пра гэтае здарэнне.