Жыхар суседніх Горак быў скрайне здзіўлены калі ноччу яму пазванілі з міліцыі і паведаілі, што яго легкавушка гарыць на збочыне дарогі ў Дрыбінскім раёне. Здзіўлены ён быў таму, што пакідаў свой Фольксваген каля дома на вуліцы вакзальнай у саміх Горках. Што ж адбылося, чаму згарэла машына і чаму яна згарэла ў іншым раёне? На ўсе гэтыя пытанні даволі хутка адказалі следчыя.
Выпіўшы раней судзімы жыхар Друбіна прыехаў у Горкі, каб пабачыцца са сваёй знаёмай. Толькі размінуўся з ёй — яна з’ехала ў Чавусы таксама ў госці. Алкаголь дыктаваў мужчыне, што трэба пабачыцца абавязкова сёння і Чавусы не так далёка, каб адмяніць сустрэчу. А тут яшчэ і ў двары дома заўважыў незачынены той самы Фольксваген. Напэўна гэта знак! Як не скарыстацца такой магчымасцю!!!
Жыхар Дрыбіна паехаў у Чавусы! Па дарозе, праўда, шанцаванне скончылася на тым, што паліва ў аўтамабіле скончылася. Тут ноччу на пустой цёмнай дарозе да мужчыны пачало даходзіць, што насамрэч ён зрабіў злачынства і вырашыў схаваць магчымыя ўлікі. Ён узяў і падпаліў машыну. Пажар заўважылі мясцовыя жыхары і выклікалі МНС. Вось тады і пабудзілі ўладальніка аўтамабіля, жыхара Горак, які быў вельмі здзіўлены тым што адбылося.
А ўгоншчыка/падпальшчыка знайшлі і цяпер супраць яго заведзена крымінальная справа.