Выходныя 5-6 чэрвеня ў раёне былі насычаныя культурнымі падзеямі: два фестывалі ў Оршы і Барані. Але і ў наступныя таксама будзе куды схадзіць.
У парку "Казачная краіна" 12 чэрвеня нас будзе чакаць фестываль вагню і святла. Арганізатары абяццаюць фаер-шоў, лазэрнае шоў, сямейную дыскатэку і супольны запуск кітайскіх ліхтарыкаў.
Уваход на фестываль будзе платным, але для тых хто не хоча плаціць, ёсць прапанова выйграць 5 квіткоў у інтэрнэт-розыгрышу.