Гэта звязана не з чарговымі санкцыямі ці нейкай надзвычайнай сітуацыяй, а проста з-за таго, што па дарозе на Мінск будуць рамантаваць мост. З-за гэтага расклад усіх цягнікоў у сталіцу будзе зменены. Калі вы сабраліся ў гэты дзень куды-небудзь ехаць цягнікамі, то рэкамендуем спачатку праверыць расклад.
Але найбольш не пашанцуе цягніку №717 Масква-Мінск. Ён даедзе толькі да нашага горада і тут застанецца да вечара - у Мінск цягнік Масква-Мінск у гэты дзень так і не патрапіць. Ён прыедзе ў Оршу ў 11-09 і застанецца стаяць на станцыі да 17-58 калі адправіцца назад у Маскву.
А некаторыя электрычкі ў гэты дзень і ўвогуле будуць адмененыя.