Абедзве аварыі адбыліся днём 6 чэрвеня. Адна на Магілёўскай, дакладней на скрыжаванні Магілёўскай і Чэрняхоўскага. На гэтым скрыжаванні - не зважаючы на светлафор - аварыі адбываюцца вельмі часта. Тут сутыкнуліся дзве легкавушкі.
Другая аварыя адбылася на Воз-ан-Улен. Тут легкавушка ўрэзалася ў маршрутку №20. Ад удара маршрутку выкінула на газон.