Пасля некалькіх спакойных дзён, у рэгіёне зноў адбыліся пажары. Першы пажар пра які паведамляе зводка МНС адбыўся 6 чэрвеня каля 13-20 ў вёсцы Сіманаўка Сененскага раёна. Дадзены пажар не быў моцны: у прыватным доме вагнём была пашкоджана толькі адна сцяна і задымленая столь.
А пажары, які адбыліся ў Аршанскім раёне былі больш значныя. Так, у Прокшына - пажар адбыўся прыблізна праз гадзіну пасяля пажару ў Сіманаўцы - пажар распачаўшыся ў прыватным падвор'і пачаў перакідваць з пабудовы на пабудову. У выніку пацярпеў жылы дом, лазня ды іншыя гаспадрчыя пабудовы. Пра гэты пажар мы сёння яшчэ напішам асобна.
І апошні пажар пра які гаворыць прэс-служба ратавальнікаў, адбыўся ў ноч з 6-га на 7-е чэрвеня каля першай гадзіны. У вёсцы Вялікае Бабіна загарэўся дом, які амаль знішчаны вагнём.