Як паведамляе прэс-служба міліцыі, жанчына была пастаянным наведвальнікам адной з фітнэс-заляў. Спорт жанчыну так захапіў, што яна купіла дарагі (500 рублёў) смарт-гадзіннік з рознымі функцыямі, якія дапамагалі заняткам спортам. Але ў гэты дзень жанчына забылася гадзіннік пасля наведвання салярыя. Некалькі іншых наведвальніцаў фітнэс-залі заўважалі забыты гаджэт, але адной 30-гадовай жанчыне ён спадабаўс больш за іншых і яна вырашыла яго прысабечыць.
Тое што гадзіннік знік уладальніца заўважыла вечарам і пасля звароту ў саму фітнэс-залю, пазваніла ў міліцыю. Дзякуючы камерам відэа-назірання, новую ўладальніцу гадзінніка знайшлі хутка. Але аказалася, што так жа сама хутка яна і пазбавілася ад знаходкі, прадаўшы гадзіннік за невялікія грошы праз інтэрнэт. Знайшлі і новых уладальнікаў гаджэта, дзякуючы чаму яго ўдалося вярнуць першаснай уладальніцы.
На тую жанчыну, якая знайшла і прадала гадзіннік заведзена крымінальная справа - прысабечванне знаходак у Беларусі таксама караецца па закону.