Еўраопт працягвае экспераментаваць з касамі самаабслугоўвання - цікавая тэхналогія пры якой пакупнік амаль не перасякаецца з прадаўцом. Чалавек сам абірае прадукты, сам іх "прабівае" па касе і сам аплочвае свае пакупкі.
Першапачаткова такія касы былі ўсталяваныя ў краме на Якубоўскага ў Чаромушках. А на днях у тэставым рэжыме такія ж касы запрацавалі і ў краме ў Орша-сіці.