Вечарам 17 чэрвеня каля 18 гадзін частка жыхароў Чаромушак была перапалохана. Па вуліцы Міра несліся машыны ратавальнікаў з мігалкамі, па дарозе быў абмежаваны рух транспарту, бо пажарныя машыны сталі менавіта з боку праезднай часткі. Усё таму, што ў доме № 74 на 4-ым паверсе быў пажар. Ратавальнікі вырашылі залазіць у кватэру праз балкон, які выходзіць на вуліцу Міра.
Праўда пажар не быў катастрафічным. Ён быў настолькі не катастрафічным, што зводка МНС нават не падала пра яго інфармацыю.