Пасля халоднай зімы і складанай вясны да нас прыйшло сонейка. Праўда - што стала ўжо традыцыяй для 2020-2021 гадоў - таксама экстрэмальнае. Ужо сёння - 19 чэрвеня мы маем +28 у цяні. І цяпер кожны дзень тэмпература будзе павялічвацца. Заўтра днём тэмпература можа дасягнуць +30 градусаў. У панядзелак +32, аўторак +33. У сераду тэмпература падскочыць адразу на некалькі градусаў і складзе +36. Але і гэта не ўсё! Чацьвер і +37.
Такая цеплыня днём прывядзе да таго, што і ночу тэмпература будзе вельмі цёплая - пачынаючы з аўторка яна будзе +20 і кожную ноч расці яшчэ больш.
Для аматараў адпачынку ў цёплых краінах гэта выдатная замена Турцыі і Ягіпта. Але такая тэмпература прыносіць і некаторыя праблемы. Відавочна, што зноў будзе абвешчаны арандавы ўзровень небяспекі. Відавочна, што пажылым, поўным і людзям з хворым сэрцам будзе складана перанесці такую спёку. ды і ў лясах Аршанскага і Сененскага раёнаў уведзены 3-ці узровень пажарнай небяспекі. Да канца тыдня ўзровень лясной пажарнай небяспекі можа вырасці да таго ўзроўню, што ўваход у лясы будзе забаронены.