Мама з дачкой 20 чэрвеня прыехалі ў госці да бабулі ў Бабінічы. Хоць Бабінічы і былая вёска - цяпер гэта аграгарадок, што ў прынцыпе нічога не мяняе - але ёсць тут некалькі шматпавярховікаў на два-тры паверхі. У адным з такіх дамоў і жыла бабуля. Пасля сустрэчы і першых найбольш эмацыйных размоваў, дарослыя стаміліся і леглі спаць. Чакалася, што засне і 4-ох гадовая дзяўчына, але ёй сон не ішоў. Яна паляжала ў пакоі з маці, але спаць не хацелася і яна пайшла гуляць па пакоі. Зразумела, што спалі пры такой спёцы з адчыненым вакном. Дзяўчынка залезла на падваконне, абаперлася на маскітную сетку і вывалілася разам з ёй на вуліцу.
Дзяўчынка звалілася з вакна другога паверха і патрапіла на газон. Не вялікая вышыня і даволі мягкі газон не далі дзяўчынцы загінуць, але ад траўмаў не ўратавалі. Дзяўчынка была шпіталізавана, а следчыя займаюцца праверкай.