Каля 18 гадзін 22 чэрвеня на скрыжаванні каля трэцяй школы сутыкнуліся легкавы аўтамабіль і матацыкал. Звычайна ў такіх выпадках матацыкліст не абыходзіцца без траўмаў, але ў дадзеным выпадку, бачна, і хуткасць была малая і ўдар прыйшоўся ў прыцірку.
Цікава, што на гэтым жа скрыжаванні амаль тыдзень таму ў аварыю патрапіў мапед.