Традыцыйны дзень горада ў гэтым годзе павінен быў прайсці даволі сціпла па культурных мерапрыемствах, але гандлёвыя шэрагі з ежай, сувенірамі, алкаголем і без таго даволі прыемны адпачынак для некаторых.
Насамрэч чуткі пра тое, што мерапрыемствы да дня горада адменяць з’явіліся некалькі дзён таму. Але ж афіцыйнага паведамлення пра гэта так і не з’явілася. Больш за тое, 25-га на сайце выканкаму з’явілася віншаванне з вызваленнем горада ад фашыстаў (у Беларусі ў часы Лукашэнкі амаль усе дні горада былі перанесеныя на даты вызвалення іх з датаў першага ўпамінання), але так і не з’явілася абвесткі, што і канцэртная праграма, і гандлёвыя шэрагі, і вечаровая дыскатэка. Магчыма нехта з чыноўнікаў яшчэ ччакаў, што надвор’е зменіцца і хоць частку вулічных мерапрыемстваў атрымаецца правесці. Але цуда не адбылося — спёка не зменьшылася і святкавання не адбылося.
Зараз — калі павенен быў ва ўсю ісці канцэрт — плошча каля калегіюма выглядае так.