Мікалай Сінякоў - сапраўды ўнікальны чалавек у нашым горадзе. Адзін з найбольш уплывовых бізнэсмэнаў краіны - прынамсі ў рэйтынгі найбольш уплывовых ён уваходзіў, мецэнат і калекцыянер. Гэтакі мясцовы бізнэсмэн эпохі Адраджэння. З 11 чэрвеня ў галерэі "Каляровы шлях" адкрылася выстава жывапісу пад назвай "Мой выбар". Назва прадыктаваная тым, што гэтыя карціны Сінякоў купляў для сябе, у сваю калекцыю, адпаведна і выбіраў сам.
Агулам у выставе выстаўленыя больш за 80 работаў больш за 50-ці мастакоў.
Галерэя "Каляровы шлях" працуе кожны дзень акрамя нядзелі з 8-00 да 18-00.