Кавярня пра якую ідзе гаворка знаходзіцца не далёка ад Перавалачнай у Талачынскім раёне. Але ў адразненні ад іншых аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу, яна проста велізарная і ці не самая папулярная на ўсёй трасе М1.
30 чэрвеня каля 12 гадзін дня сюды былі выкліканыя пажарныя - гарэў адзін з будынкаў размешчаных на тэрыторыі "сямі вятроў". Сам загарэўшыся будынак згарэў ушчэнт, але ніхто не пацярпеў, бо удынак не эксплуатаваўся. Прычына пажару пакуль не вядомая.