Такая чутка пачала распаўсюджвацца па Оршы. Чутка абрастае новымі падрабязнасцямі. У прыватнасці ў расказах можна пачуць, што ўкус адбыўся ў краме на вуліцы Чарнышэўскага. У другім варыянце распавядаецца, што жанчыне не змаглі дапамагчы дактары ў Оршы, яе накіравалі ў Віцебскую лякарню дзе яна і памерла.
Але ж гэтыя чуткі аказваюцца толькі чуткамі. Па словах адказных супрацоўнікаў "еўраопта" такога здарэння проста не магло адбыцца па шэрагу прычынаў. Па-першае, тавар гэтай вялікай гандлёвай сеткі праходзіць шэраг праверак і аніякая змяя не змагла б дайсці да пакупніка. Па-другое, калі б такое адбылося, то жанчыне аказалі б першую дапамогу на месцы і выклікалі хуткую дапамогу. Акрамя таго, адміністрацыя гандлёвай сеткі праз хуткую дапамогу правярала сапраўднасць гэтай чуткі, як і чакалася, у хуткую дапамогу пацыентаў з укусам змяі не паступала.