09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

Рэгіён, Здарэнні

3 гады за дызель

04.07.2021 13:54

5040 праглядаў, 0 каментароў

У Талачыне асудзілі мужчыну, які з трубы хацеў скрасці паліва

Мужчыну з цікавай біяграфіяй асудзілі ў Талачыне. Цікава ў ім тое, што за свае 54 гады ён быў асуджаны ўжо 11 разоў. Атрымліваецца, што судзілі яго ў жыцці раз на 4 з паловай гадоў і гэты прысуд стаў 12-ым. Напэўна калі б быў нейкі рэйтынг рэцыдывсітаў, то гэты персанаж быў бы адным з лідараў.

А на гэты раз судзілі яго за тое, што проста з магістральнага нафтаправода ён спрабаваў зліць 526 літраў дызелю. Праўда, адкуль рэцыдывісту, які большую частку жыцця правёў за кратамі было ведаць, што трубаправоды адсочваюцца. Толькі ён прасвярліў у трубе дзірачку, як на адмысловым пульце работнікі прадпрыемства, якому належыць труба, заўважылі падзенне ціску. Значыць нешта здарылася. У выніку разжыцца халяўным палівам ён не змог, а толькі пашкодзіў трубу. А судзілі мужчыну і за пашкоджанне трубы і за спрьу крадзяжу.

Сукупна ён быў асуджаны 3 гады калоніі строгага рэжыму - паведамляе сайт вярхоўнага суда.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: 3 гады за дызель

У Талачыне асудзілі мужчыну, які з трубы хацеў скрасці паліва

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение