Цяпер у Оршы можна арэедаваць электрасамакат. Для гэтага трэба скачаць адмысловае прыкладанне і па выніках паездкі аплаціць яе па тарыфу 17 капеек за хвіліну.
Займаецца гэтым тая ж кампанія якая арганізоўвае пракат самакатаў у Віцебску і Магілёве.
Цікава паглядзець наколькі гэтая паслуга будзе актуальнай для аршанцаў. У Оршы быў (а можа і зараз ёсць) пракат ровараў, які не сказаць, каб карыстаецца вялікім поспехам, а раней быў пракат Сігвеяў, які спыніў сваю працу не прапрацаваўшы і двух гадоў.