У суботу 14 жніўня адбыўся пажар на вуліцы Энгельса насупраць завода «Чырвоны барацьбіт». Гаспадар дома спрабаваў самастойна патушыць пажар. Мала таго, што ў яго нічога не атрымалася, ён яшчэ і атрымаў апёкі
Нажаль гэта не адзінае надзвычайнае здарэнне ў рэгіёне на выходных. Яшчэ адзін пажар адбыўся на вуліцы Паркавая ў тую ж суботу.
А ў Сененскім раёне ў нядзелю ратавальнікам давялося шукаць пенсіянерку ў лясах каля вёскі Латыголь. Жанчына была знойдзеная і дастаўленая ў бальніцу.