Першы з пажараў адбыўся на поле каля Бабінічаў у Аршанскім раёне. Загарэўся сабраны ў рулоны лён. У выніку пажару вагнём знішчаны 4 рулона ільна, што прыблізна адпавядае адной тоне.
Другі пажар адбыўся ў Сененскім раёне ў вёсцы Ског. Тут ноччу загарэўся прыватны сарай. Будынак знішчаны амаль цалкам, але вагонь на іншыя будынкі не перакінуўся.