Інструментальны завод далёка не самае паспяховае прадпрыемства горада. Ён мог выжываць ва ўмовах планавай эканомікі СССР, але ва ўмовах канкурэнцыі прадпрыемства атрымала вялікія фінансавыя праблемы. Што з ім рабіць і як зрабіць яго прыбытковым дзяржава так і не прыдумала. Яшчэ ў 90-я з'явілася ідэя перадаць яго МТЗ, але трактарысты адмаўлялся, бо ў іх быў свой інструментальны цэх. Была ідэа арганізаваць тут зборку аўтамабіляў, але і "Саманд", і "Джылі" ў выніку засталіся ў іншых гарадах. У выніку МТЗ усё ж такі прымусілі ўзяць на сябе Інструментальны, хаця трактарны завод і сам сядзіць на датацыях, крэдытах і г.д.
І хаця цяпер Інструментальны мусіў бы фінансавацца з МТЗ, дзяржава чарговы раз выдзяляе грошы на падтрымку аршанскага завода. Як паведамляе сайт "Народныя навіны Віцебска", інструментальшчыкі атрымаюць 10.000.000 рублёў на "Арганізацыю вытворчасці сучаснага металарэжучага і дапаможнага інструманта з увядзеннем інавацыйных тэхналагічных працэсаў".