Свая ношка не цягне, але яна яшчэ і уся вакол калгасная... Сайт МУС паведамляе пра вельмі працалюбівых вароў з Талачынскага раёну. Яны падабралі ключ ад складу дзе захоўваўся сабраны ўраджай. І за ноч вынеслі 2 тоны пшаніцы і 300 кілаграмаў аўса. Цікава, што адзін з іх краў "у канкурэнтаў": 45-гадовы вор працаваў у суседняй гаспадарцы. З сабой у памошнікі ён прыхапіў 26-гадовага знаёмага.
Воры былі не толькі працалюбівыя, яны яшчэ і спрытныя. Бо пакуль вароў шукала міліцыя, мужчыны паспелі частку скрадзенага прадаць.