Не звычайная аварыя адбылася каля вёскі Коласава Талачынскага раёну. 1 верасня каля абеду 18-гадовы хлопец ехаў за стырном грузавіка МАЗ. А на той жа дарозе на сустрэчнай паласе (калі так можна сказаць пра гравійную вясковую дарогу) стаяла легкавушка за стырном якой сядзеў 57-гадовы мужчына. Легкавушка нікуды не ехала і ў нармальнай сітуацыі аўтамабілі сутыкнуцца аніяк не маглі. Але ж малады хлопец у нейкі момант адцягнуў увагу і проста не заўважыў маленькую легкавушку.
Ачухаўся, вярнуў сваю ўвагу малады чалавек толькі калі ўжо пачуў скрыгат металу. Кіроўцу легкавушкі заціснула ў машыне і яму спатрэбілася медычная дапамог. Зараз ён у бальніцы.