Пажар усчаўся 3 вераасня а 13-23 у прыватнай лазні ў адным з падвор'яў Багушэўска. Лазні гараць не рэдка, хоць і гэта не прыемна і шкада, але не катастрафічна. Здавалася б не страшны пажар. Але ўчора быў мацнейшы вецер і вагонь раздзьмувала ва ўсе бакі. Гаспадарам вельмі пашанцавала, што вагнём не заняўся і іхны дом. Бо вагонь ужо заскокваў на хату і ў выніку пашкодзіў адну са сценаў дома. Пад пагрозай былі і суседскія дамы.
Пра яшчэ адзін пажар паведамляе сёняшняя зводка МНС - у ноч з 3 на 4 верасня ў вёсцы Ордзеж Лёзненскага раёну загарэўся аўтамабіль, які вагнём фактычна быў знішчаны.