Надыходзіць 8 верасня - Дзень Беларускай вайсковай славы, адзначаемы ў гонар Перамогі пад Оршай у 1514 годзе. Традыцыйна ў бліжэйшыя выходныя да гэтага дня не далёка ад горада праходзіць фестываль бардаўскай песні. Першапачаткова фестываль збіраў сотні людзей, пасля 2006 года на мерапрыемства абрынуліся рэпрэсіі і колькасць удзельнікаў зменьшылася да некалькіх дзесяткаў чалавек.
На дзіва і ў мінулым годзе міліцыя не чапала ўдзельнікаў фестывалю. Але ў гэтым годзе рэпрэсіі зноў крануліс бардаўскага фэсту. Першапачаткова фестываль мусіў прайсці традыцыйна на адным з меркаваных месцаў Бітвы - на полі каля вёскі Гацькаўшчына. За некалькі гадзін да збору месца было перанесена пад вёску Брылі. Раніцай адразу некалькі чалавек нам паведамілі, што ўдзельнікаў фестывалю, якія былі каля Брылёў затрымала міліцыя. Колькі чалавек затрымана і што ім інкрымінуецца зараз можна толькі здагадвацца.