Пра здарэнне паведамляе суполка "Гаи Витебской области" ў сацыяльнай сетцы "УКантакце". 10 верасня каля 21-10 53-гадовы мужчына на матацыкле Хонда ехаў па дарозе Копысь-Зубава-Лешча. На 10-ым кіламетры гэтай дарогі на праезднай частцы ехаў на ровары 54-гадовы мужчына. Што далей адбылося і прывяло да трагедыі яшчэ высвятляць супрацоўнікі ДАІ і следчых органаў. Але са словаў матацыкліста, роварыст нечакана выскачыў на паласу сустрэчнага руху з-за чаго і адбылося сутыкненне.
Ад атрыманых траўмаў роварыст загінуў адразу на месцы.