Пажар пачынаўся ў адным з цэхаў прадпрыемства. Нашчасце, прадпрыемства абсталявана сістэмай супрацьпажарнай сігналізацыі "Молнія". Гэтая сістэма не толькі выяўляе пажар, але і адразу ж перадае інфармацыю на пульт ратавальнікаў. Яшчэ да прыезду МНС з цэха самастойна эвакуяваліся 3 работнікі. Папярэдняя прычына пажару патрапленне пабочнага прадмету ў бункер міксера дзе знаходзілася ільновалакно.
У выніку пажару знішчана 250 кілаграмаў ільновалакна, пашкоджаны адзін бункер. Аднаўленне работы будзе магчымым пасля выгрузкі валакна з бункера. Чалавечых ахвяраў няма.