Гамельчанін Аляксандар Шабалін быў асуджаны на 6 гадоў калоніі па абвінавачанні ў "Падрыхтоўцы і арганізацыі масавых беспарадкаў". Правабаронцы прызналі яго палітвязнем, хаця б таму, што беспарадкаў не было.
На днях яго перавялі ў калонію №17, якая знаходзіцца ў Шклове. Даслаць ліст падтрымкі Аляксандру цяпер можна па адрасе: 231004 г. шклоў, вул. 1-я Завадская, 8.
Шклоўская калонія - месца ў якім сёння ці не найбольш асуджаных палітвязняў. Менавіта ў ёй загінуў Вітольд Ашурак абставіны смерці якога да гэтае пары цалкам не вядомыя.