Першасная інфармацыя пра тое, што ўсе трое затрыманых 4 верасня каля Брылёў атрымалі па 10 сутак аказалася не зусім дакладная. Гэта стала вядома калі на волю выйшаў адзін з асуджаных. Ігар, затрыманы пад час падрыхтоўкі да штогадовага фэсту прысвечанага Бітве пад Оршай, выйшаў як і трэба роўна праз 10 сутак пасля затрымання. Ён таксама ўдакладніў, што Васіль Мірановіч, які з'яўляецца інвалідам, быў пакараны не суткамі, а штрафам. Цікава, што пры гэтым міліцыянты ўзялі перадачу для Васіля.
Юрка Копцік на волю так і не выйшаў. Яму "накінулі" яшчэ 12 сутак.