Зводка МНС паведамляе пра два пажары ў рэгіёне. Адзін з іх адбыўся ў самой Оршы ў ноч з 15 на 16 верасня. Каля 4-52 паступіла паведамленне, што нешта гарыць каля крамы будаўнічых матэр'ялаў. Як аказалася, пад навесам каля крамы загарэўся тавар, які быў выстаўлены ў якасці рэкламы асартыменту. Што гэта за крама, нажаль, ратавальнікі не паведамляюць.
Можна ўзгадаць, што апошні раз падобны пажар быў у краме каля былога аўтавакзалу. Тады таксама ў будаўнічай краме загарэўся тавар. Пажар адбыўся літаральна праз некалькі дзён пасля візіту Лукашэнкі ў гэты раён. А яшчэ за пару дзён да таго ў тым жа раёне загарэўся малочны камбінат на які ён і прыязжаў.
Другі пажар адбыўся каля 16 гадзін 15 верасня ў вёчцы Пурплева. Тут загарэліся гаспадарчая пабудова якая была цалкам знішчана вагнём.