Юрка Копцік - нязменны арганізатар фестывалю прысвечанага Бітве пад Оршай быў затрыманы з яшчэ двума чалавекамі калі яны рыхтавалі пляцоўку да правядзення фестывалю не далёка ад вёскі Брылі. Усе трое былі асуджаны. Паведамлялася, што яны атрымалі па 10 сутак. Як высветлілася пазней, адзін з затрыманых - Васіль Мірановіч - атрымаў штраф, бо з'яўляецца інвалідам. Два другіх сапраўды атрымалі па 10 сутак. Але Копцік у дзень вызвалення так і не выйшаў.
Аказалася, што Юрку Копціку дадалі яшчэ 12 сутак. Калі першыя 10 ён атрымаў за тое, што ўдзельнічаў у "несанкцыянаваным мерапрыемстве", а другія 12 сутак за тое, што праз фэйсбук рассылаў афішу фестывалю, адпаведна па меркаванні міліцыянтаў, з'яўляўся арганізатарам "несанкцыянаванага мерапрыемства".