Як паведаміла жонка сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Паўла Севярынца этапавалі з Магілёва дзе быў суд і адкуль ён пісаў абскарджванні, у Шклоў. Свой тэрмін Павал тэарэтычна правядзе ў Шклоўскай калоніі. На дадзены момант Севярынец знаходзіцца ў карантыне і напісаць яму можна па адрасу: 213004 г. Шклоў, вул. 1-ая Заводская д. 8 з пазнакай "Каранцін".
Можна нагадаць, што Павал нарадзіўся ў Аршанскім раёне, цяпер свой тэрмін ён будзе адбываць у суседнім з Аршанскім раёне.
Па той жа справе, што і Севярынец праходзіў і блогер Дзмітрый Казлоў (Шэры кот). Дзе ён будзе адбываць свой тэрмін пакуль не вядома.