На гэты раз спецыялізаваныя кірмашы будуць ісці кожныя выходныя месяца, але ў сувязі з іх вялікай колькасцю аніякіх спадарожных выступаў творчых калектываў не будзе - чыста бізнэс. У Оршы 9, 10, 16, 17, 23, 24, 30 і 31 з 9 да 15 восеньскі кірмаш будзе праходзіць на цэнтральным рынку і ў першым Мікрараёне. Асобны кірмаш, у больш прывычным яркім выкананні пройдзе на плошчы каля калегіюма 23 кастрычніка.
10-га асобны кірмаш пройдзе ў Балбасава каля мясцовага дома культуры, а 16-га ў Барані каля рынка.