15:00

-1

5 м/с

982 гПа

18:00

-2

4 м/с

984 гПа

21:00

-2

6 м/с

987 гПа

00:00

-3

5 м/с

990 гПа

03:00

-4

4 м/с

993 гПа

Орша, Эканоміка

Аршаншчына працягвае выміраць

14.10.2021 15:26

4365 праглядаў, 1 каментар

Белстат апублікаваў статыстычныя дадзеныя па рэгіёнах за 2020 год. Для Аршаншчыны яны не аптымістычныя

Галоўныя лічбы - з якіх і пачынаецца статыстыка асноўных паказнікаў - гэта колькасць насельніцтва. Яна няўмольна змяньшаецца. Орша і раней была адзіным статысячнікам, які не павялічыўся, а змяньшаўся па колькасці насельніцтва і за 2020 год змяньшэнне колькасці насельніцтва па раёне таксама адбылося. Калі ў 2019 годзе колькасць насельніцтва ў раёне складала 147.799, то па выніках 2020 - 146.042. То бок зменььшылася на 1.757 чалавек. Найбольш зменьшылася гарадское насельніцтва (а гэта не толькі Орша) - 1.381 чалавек мінус. Вясковае насельніцтва зменьшылася толькі на 376 чалавек.

Можна меркаваць, што галоўная прычына змяньшэння насельніцтва на гэты раз не ад'езд людзей, а натуральнае выміранне, бо калі паглядзець на ўзроставыя катэгорыі, то найбольш зменьшылася колькасць пажылых людзей - амаль на 1.000 чалавек. У той жа час колькасць людзей маладзейшых за працаздольны ўзрост зменьшылася прыблізна на 150 чалавек.

Цікавыя лічбы даюцца па занятасці насельніцтва. Агулам па раёне пражывае 82.311 чалавек працаздольнага ўзросту. Але колькасць занятага працай насельніцтва - 60.906. Розніца ў амаль 20.000 чалавек. Або кожны чацьверты. Затое колькасць безпрацоўных у раёне ўсяго 215 чалавек. Такі арыфметычны нонсэнс тлумачыцца тым, што ў Беларусі двайная статыстыка безпрацоўя. Безпрацоўнымі лічацца толькі тыя хто стаіць на ўліку на біржы працы. Астатнія - часова не працуючыя і ў гэтую статыстыку не патрапляюць. Але 25% не занятага насельніцтва - лічба грандыёзная і ў звычайнай сітуацыі можа пагражаць сацыяльнымі выбухамі. Інша справа, што многія з гэтых 20.000 могуць рэальна працаваць, напрыклад у Расіі.

Арыгінальныя лічбы па медычным абслугоўванні ў рэгіёне. Колькасць дактароў на Аршаншчыне зменьшылася на 3 чалавекі. з 461 у 2019 годзе да 458 у гэтым годзе. Але калі статысты пералічылі гэтую колькасць на 10.000 чалавек (сацыяльныя стандарты), то атрымаўся рост. Калі ў 2019 годзе на 10.000 чалавек прыходзілася 31,2 дактары, то ў 2020-ым 31,4. Канешне, гэта з-за змяньшэння насельніцтва.

Орша працягвае адрознівацца даволі нізкімі заробкамі, калі параўноўваць з абласным узроўнем. Адносна сярэдніх заробкаў па вобласці, жыхары нашага рэгіёна зарабляюць 96,3%.

Астатнія лічбы ў прынцыпе больш-меньш такія ж як і ў папярэдніх гадах, або мала ўплываюць на жыццё людзей. Адзначым толькі некаторыя найбольш цікавыя з іх.

У сферы грамадскага харчавання за 2020 год адбылося значнае падзенне. Хаця ў мінулым годзе ў раёне адчыняліся новыя кавярні, але адносна 2019 года агульны тавараабарот у 2020 годзе ў сферы кавярняў склаў усяго 74,5%. Канешне гэта звязана з эпідэміяй. Пры тым, што колькасць пасадачных месцаў у кавярнях зменьшылася ўсяго толькі на 3. У 2020 таксама зменьшыўся экспарт тавараў, але ўсяго на амаль 6 мільёнаў даляраў, што ў прынцыпе не значна. Затое на ўзроўні абласных паказнікаў, бачыцца рост. Калі ў 2019 годзе Аршаншчына экспартавала 10,79% ад усяго абласнога экспарту, то ў 2020 годзе - 14,87. А значыць у іншых рэгіёнах вобласці адбылося яшчэ большае падзенне.

Затое агульная выручка ўсіх арганізацый па раёне вырасла амаль у тры разы. І гэта пры тым, што з 2014 па 2016 увесь раён працаваў у мінус. Цяжка сказаць з чым гэта звязана. Магчыма з тым, што распрадаюцца складскія запасы. Бо агульная колькасць стратных прадпрыемстваў вырасла. Калі ў 2019 годзе іх было 12,7%, то ў 2020 15,3%. Максімальная колькасць стратных прадпрыемстваў была ў 2015 годзе - 21,6%.

У бліжэйшыя дні мы апублікуем статыстыку і па суседніх раёнах.


Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Аршаншчына працягвае выміраць

Белстат апублікаваў статыстычныя дадзеныя па рэгіёнах за 2020 год. Для Аршаншчыны яны не аптымістычныя

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение