00:00

+8

2 м/с

997 гПа

03:00

+7

2 м/с

998 гПа

06:00

+6

4 м/с

999 гПа

09:00

+6

4 м/с

1001 гПа

12:00

+7

5 м/с

1003 гПа

Рэгіён, Палітыка

За каментары ў Аднакласніках

24.11.2021 08:57

1972 прагляду, 0 каментароў

За два тыдні ў рэгіёне асудзілі дваіх чалавек за каментары ў сацыяльных сетках

Так, у Оршы быў асуджаны 55-гадовы мужчына, імя якога афіцыйнымі сайтамі не называецца. Яго абвінавацілі ў абразлівым каментары ў дачыненні да міліцэйскага чыноўніка з Гродна. Суд Аршанскага раёна прыгаварыў яго да 1,5 гады хіміі і каменсацыі маральных стратаў у памеры 1.000 рублёў.

Другі тэрмін вынеслі ў Дубровенскім раёне. Мясцовы суд прыгаварыў 40-гадовага Юрыя Свіціна да хатняй хіміі. Варта ўзгадаць як разгортваліся падзеі.

Пачыналася ўсё даволі бязкрыўдна. Некалькі месяцаў таму брат Юрыя на вуліцы сутыкнуўся з мясцовым пракурорам Міхаілам Пацеевым. Асабістая спрэчка перарасла ў патасоўку. Ці была патасоўка бойкай мы цяпер не ведаем, але суд палічыў, што брат збіў пракурора і асудзіў яго да "хіміі". У гэтай справе палітычнага складніку не было. А праз некалькі дзён пасля асуджэння брата, Юрый у адной з пратэстных суполак у "Аднакласніках" напісаў каментар пра таго самага пракурора, што і стала падставай для завядзення новай справы. Ц выніку суд Дубровенскага раёна прыгаварыў Юрыя - дарэчы, былога шматразовага чэмпіёна Беларусі па адзінаборствах - да 3 гадоў хатняй хіміі, штрафу ў 2900 рублёў і кампенсацыі маральнай шкоды ў 1000 рублёў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: За каментары ў Аднакласніках

За два тыдні ў рэгіёне асудзілі дваіх чалавек за каментары ў сацыяльных сетках

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение