Аляксей Кудзін - шматразовы чэмпіён па кікбоксінгу ў суперцяжкай вазе. Заслужаны майстар спорта. З яго ўсімі рэгаліямі ёсць нават старонка ў вікіпедыі.
10 жніўня ён быў затрыманы пры ўдзеле ў акцыі пратэста ў Маладзечна. Але пазней вызвалены. Пакуль Аляксей быў на волі пасля вызвалення, ён з'ехаў у Маскву дзе папрасіў палітычнага прытулку, але быў экстрадзіраваны. Ужо ў жніўні 2021 года спартоўца асудзілі на два з паловай гады калоніі.
На днях стала вядома, што Аляксей Кудзін пераведзены ў Шклоўскую калонію дзе і павінен адбываць свой тэрмін.
Падтрымаць чэмпіёна лістом можна па адрасе: 213004, г. Шклоў, вул. 1-ая Заводская д.8 Выпраўленчая калонія №17.