Знакаміты аршанскі спявак Якаў Навуменка 19 жніўня 2012 года атрымаў моцны ўдар кулаком і неўзабаве 26 жніўня памёр. Гэта адбылося ў Севастопалі на плошчы Нахімава, 53-гадовы спявак адпачываў у сваякоў.
За два гады ў горадзе многае змянілася — Расея анэксавала Крым і на дадзены момант кіруе паўвостравам. А тым часам забойца так і не знойдзены. Справа Якава Навуменкі ўжо складаецца з 16 тамоў, у ёй ёсць допыты сведкаў, відэаматэрыялы, але следства так і не наблізілася да таго, каб знайсці злачынцу.