Рабочая група Беларускай чыгункі вызначыла парадак далейшай электрыфікацыі. Варта адразу адзначыць, што новыя ўчасткі (у тым ліку і аршанскія) распачнуць электрыфікаваць толькі пасля таго, як скончыцца электрыфікацыя сёняшняга этапу, а гэта кірункі Жлобін-Калінкавічы-Барбараў, Маладзечна-Гудагай, Калодзішчы-Шабаны, Гатава-Міхановічы. Толькі пасля гэтага распачнецца другі этап, які закране наш горад.
Але і на другім этапе Оршы давядзецца пачакаць. Парадак другога этапу будзе наступны: першай справай электрыфікуюць участак Полацк-Бігосава-дзяржаўная мяжа з Латвіяй, наступным кірункам стане Полацк-Віцебск, далей Полацк-Наваполацк, пасля чаго Віцебск-Орша. А кірунак Орша-Магілёў пачнуць электрыфікаваць пасля сканчэння пракладкі электрычнасці на ўчастку Магілёў-Жлобін.
Рабочая група вызначыла парадак правядзення работаў, але сёння немагчыма вызначыць канкрэтныя даты ці, хаця б, гады калі распачнуцца работы на кожным участку. Бо гэтае пытанне залежыць ад двух асноўных фактараў:
1. Наяўнасць грошай
2. Наяўнасць дамоўленасці з Латышскім і Расійскім бокам, і іх гатоўнасць да электрыфікацыі ўчасткаў якія спалучаюцца з названымі участкамі Беларускай чыгункі.