Попыт на кватэры ў Оршы ў параўнанні з 1-м кварталам года вырас адразу на 24%. Самой жыллёвай плошчы, улічваючы Полацк і Наваполацк, прададзена больш, чым у Віцебску.
Паводле дадзеных здзейсненых продажаў, кошт 1 квадратнага метру ў Оршы - 785 даляраў, што менш за Полацк, Наваполацк і, натуральна, Віцебск. З буйных гарадоў Беларусі менш каштуе квадратны метр толькі ў Баранавічах - 784, Бабруйску - 728 і Мазыры - 680.