Міністэрства па надзвычайных сітуацыях раней паведамляла, што 21 кастрычніка ў Дубровенскім раёне ў Сватошыцах загарэўся трактар "Кіравец", канкрэтна "К-701". І вось, сёняшняя зводка ратавальнікаў паведамляе пра яшчэ адзін пажар трактара падобнай мадэлі. Кіравец "К-744Р4" загарэўся каля 11-35 пад час работаў каля вёскі Парэчча Аршанскага раёну.
Здавалася б, дзіўна, што з разбежкай у некалькі дзён у адным рэгіёне згарэлі два трактары падобнай мадэлі. Але ж насамрэч нічога дзіўнага, Кіраўцы не рэдка гараць. У мінулым годзе "К-701" згарэў каля Дубровенскіх Рэдзькаў.