Учора мы паведамлялі, што каля вёскі Корава на з'ездзе з трасы М1 у бок вёскі адбылася аварыя ў якой пацярпелі як мінімум чатыры аўтамабілі. ДАІ дала больш дакладную інфармацыю пра здарэнне. Гэтыя чатыры аўтамабілі не сутыкнуліся паміж сабой, а рассыпаліся па дарозе. Справа ў тым, што ўчора па галаледзіцы тут з дарогі выляцеў грузавік які перавозіў легкавыя аўтамабілі.
Разам з грузавіком па дарозе рассыпаліся тры легкавушкі, але ніхто з людзей не пацярпеў.