У чацьвер Аршанскі і суседнія раёны сутфкнуліся з праблемнай дарогай. Незвычайная галаледзіца прывяла да дзесяткаў аварыі на многіх дарогах. Але ж выходныя прынеслі новую праблему для аўтамабілістаў - моцны снег абмежаваў агляднасць дарогаў. Што прывяло зноў да аварыяў і замаруджання руху. Бліжэй да вечара на трасе ад Магілёва дарогу так засыпала, што машыны скінулі хуткасць і рухаліся не больш чым 70 кіламетра у гадзіну.
Каля раённай сметніцы ў Коханаўскім накірунку адбылася аварыя, а на Кабыляцкай гары з цяжкасцю падымаліся фуры. Распавядаюць, што адна з іх у суботу так і не змагла самастойна падняцца на некаторы час заблакаваўшы рух.
Яшчэ адна аварыя (на відэа) адбылася на Лепельскім скрыжаванні на трасе М1. Тут аўтамабіль выляцеў у адбойнік.