Абласное ДАІ паведамляе пра дарожна-транспартнае здарэнне на адной з цэнтральных вуліцаў Лёзна. На вуліцы Марыі акцябарскай на 9-гадовага хлопчыка наехаў аўтобус ПАЗ пад кіраваннем 46-гадовага мясцовага кіроўцы. Унікальнасць сітуацыі, што паводле фотаздымку размешчанага ДАІ, аўтобус як раз быў прызначаны для перавозкі дзяцей.
Хлопчык атрымаў значныя траўмы і быў дастаўлены ў мясцовую бальніцу.