21 лістапада на аршанскай чыгунцы адбыўся выпадак, які мог стаць і трагічным. Малады хлопец, якому ў гэтым годзе споўнілася 20 гадоў, працаваў "саставіцелем". Гэтая работа прадугледжвае час ад часу праезды на падножках вагонаў. Пры выкананні работы маладому чыганачніку давядолася праехацца на падножцы і саскокнуць з яе. Саскок атрымаўся няўдалым. Хлопец падслізнуўся і адной нагой патрапіў пад цягнік.
У бальніцы Сямашка, куды быў накіраваны пацярпелы, нам падцвердзілі здарэнне. Канешне, здарэнне магло зусім скончыцца трагічна, але сказаць, што "абыйшлося" таксама не скажаш. Хлопцу ампутавалі нагу. Зараз ідзе разбірацельства па справе, магчыма таму пакуль афіцыйнай інфармацыі пра здарэнне няма. Чыгуначнік крыху больш чым год таму скончыў вучобы і пайшоў працаваць.