Сёння раніцай каля 7 гадзін па дарозе на Барань рэйсавы аўтобус з Оршы патрапіў у аварыю, відавочна з пасажырамі. Але вінаваты не кіроўца аўтобуса. На заснежанай дарозе не справіўся з кіраваннем 57-гадовы кіроўца легкавушкі "Hyundai" у выніку чаго машына вылецела на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў аўтобус, які ехаў у бок Барані.
У выніку аварыі траўмы атрымаў кіроўца легкавушкі, на месцы работала брыгада хуткай дапамогі.