Здарэнне абылося яшчэ ў нядзелю 27 лістапада ў вёсцы Падбярэззе Талачынскага раёну. Па фота, якое размесціла МНС бачна, што дом у якім адбылася таргедыя не адта дагледжаны, нават плоту няма, які б аддзяляў агарод. І гэта не дзіўна, 58-гадовы гаспадаркі хаткі нідзе не працаваў, але рэгулярна злоўжываў алкаголем. Магчыма, што і ў гэты раз ён быў на весяле ды заснуў з цыгарэтаў - найбольш распаўсюджаная прычына пажараў.
Труп гаспадара быў знойдзены ў доме пад час тушэння пажару. Хаця пажар і не быў моцным, але яўна мужчына надыхаўся дымам.