Сапраўды, паводле дзяржаўнай інфармацыйнай агенцыі БелТА можна меркаваць, што колькасць забітых жывёлаў не зразумелая нават супрацоўнікам інспекцыі па ахове расліннага і жывёльнага свету. А выявіць парушальнікаў удалося праз званок на тэлефон даверу. Званіўшы распавёў, што ў вёсцы Ферма бачыў як чацьвёра мужчынаў раздзелваюць забітых дзікіх жывёлаў. На затрыманне выехалі не толькі супрацоўнікі інспекцыі, але і міліцыянты з ГУБОПіКа, што дастаткова арыгінальна. Калі ўся гэтая кампанія зайшла ў двор дзе паляўнічыя разбіраліся з трафеямі, то ўся кампанія парушальнікаў рванула на ўцёкі. Траіх удалося затрымаць адразу. Адразу інспектарам і міліцыянтам удалося знайсці тушы двух касуляў. А далей знайшоўся яшчэ раздзеланы лось, а ў багажніку аўтамабіля мяса невядомай жывёлы.
Візіт аказаўся справядлівым - мужчыны не столькі паляўнічыя, колькі браканьеры. Ды акрамя незаконнага палявання ў іх знайшлі яшчэ і заббароненыя сродкі для рыбалкі. У пошуках збегшага чацьвертага кампаньёна былі паднятыя і іншыя міліцыянты.
Агулам жывёлы былі ацэненыя ў 540 базавых велічыняў, што можа пагражаць мужчынам сур'ёзнай адказнасцю.