18:00

-1

3 м/с

1004 гПа

21:00

-2

3 м/с

1005 гПа

00:00

-3

4 м/с

1006 гПа

03:00

-3

6 м/с

1006 гПа

06:00

-3

6 м/с

1005 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Апошняга затрымалі

12.12.2022 16:17

1646 праглядаў, 1 каментар

Следчы камітэт прад’явіў абвінавачанне апошняму ўдзельніку банды, якая працавала ў Оршы ў 90-я

Справа пачалася яшчэ ў 90-х калі 8 чалавек стварылі банду і кашмарылі мясцовы бізнэс. Адзін з удзельнікаў працаваў у падатковай інспекцыі і меў доступ да базы дадзеных паспяховых прадпрымальнікаў рэгіёну. На рахунку крымінальнікаў разбоі, забойствы і г.д.

выйсці на бандытаў атрымалася дастаткова выпадкова. Схапіўшы аднаго прадпрымальніка (для гэтага яны збілі яго на аўтамабілі, калі прадпрымальнік рухаўся на ровары) яны завезлі яго на могілкі дзе пачалі катаваць: збівалі, рэзалі ножыкам. Калі ж яны прыгразілі сваёй ахвяры адрэзаць яму палец, той пагадзіўся на ўмовы злачынцаў аддаць грошы.

Чатыры падзельнікі паехалі да жонкі бізнэсоўцы, двое былі ў міліцэйскай форме. Але ў пад’ездзе куды прыехала кампанія, за некаторы час да таго адбылася бойка на якую выклікалі міліцыю. І каля пад’езда фальшывыя міліцыянты і рэальныя сутыкнуліся. Некаторы час ліпавыя міліцыянты рабілі выгляд, што дапамагаюць затрымаць удзельнікаў бойкі, але спужаўшыся раскрыцця, проста пастралялі міліцыянтаў.

Міліцыянты атрымалі раненні, але выжылі. Затое такое здарэнне дапамагло выйсці на ўсю банду. Адзін з бандытаў застрэліўся, аднаго застрэлілі пры затрыманні, астатнія былі затрыманыя. Толькі адзін удзельнік змог схавацца ў Расеі дзе і знаходзіўся амаль 20 гадоў.

Цяпер і яму прад’яўлена абвінавачанне па чатырох артыкулах сярод якіх: разбой. забойства, бандытызм, пакушэнне на супрацоўнікаў міліцыі.

На фота рэчавыя доказы з матэр’ялаў справы, заведзенай яшчэ ў 90-я.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Апошняга затрымалі

Следчы камітэт прад’явіў абвінавачанне апошняму ўдзельніку банды, якая працавала ў Оршы ў 90-я

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение