Пасля доўгага часу на месцы былога "Мяркаму" ў цэнтры адчынілася новая крама. "Мяркам", які быў тут можна было б назваць легендарным. Крама адпрацавала амаль увесь час незалежнасці краіны і была ці не першай крамай мясцовай вялікай гандлёвай сеткі. Але пасля 2020 года сетка пачала зачыняцца, пагаворваюць, што з палітычных прычынаў.
Цяпер на гэтым месцы пачне працаваць "Капеечка".