У вёсцы Казлоўка Сенненскага раёну перакуліўся трактар «МТЗ-82». Дапамога спатрэбілася 58-гадоваму трактарысту, які аказаўся заблакаваны ў кабіне, паведамляе прэс-служба МНС.
Нага трактарыста была заціснута дзверцамі кабіны, самастойна выбрацца ён не мог. Таму ратавальнікам трэба было расціснуць канструктыўныя элементы кабіны з дапамогай аварыйна-ратавальнай прылады. І ім гэта ўдалося.
Пасля гэтага вяскоўца вызвалілі з трактара. Мужчыну адразу ж агледзелі медыкі, шпіталізацыя яму не спатрэбілася.